Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЗАК Кандрат Ільіч 

КАЗАК Кандрат Ільіч

[1911, в. Кальчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Арыштаваны 2.12.1948. Асуджаны 24.6.1950 асобай нарадай пры МДБ за “антысавецкую агітацыю” і “здраду радзіме” да 25 гадоў ППЛ (заменена на 5 гадоў). Этапаваны ў Рачны лагер МДБ Комі АССР (Варкута). Вызвалены 30.5.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 6.8.1996. Асабовая справа К. № 36875-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".