Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЕЛЬЯШЭВІЧ Ганна Андрэеўна
[1916, мяст. Лебедзева Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ ў родным мястэчку. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 24.10.1944. Асуджана 11.1.1945 асобай нарадай пры НКВД за “пасобніцтва нямецкім акупацыйным уладам” да 4 гадоў ППЛ. Этапавана ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 14.1.1992. Асабовая справа Е. № 31925-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.