Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АНЦУКЕВІЧ Іван Пятровіч 

АНЦУКЕВІЧ Іван Пятровіч

[1894, мяст. Ельск Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Слабада Смалявіцкага р-на Мінская вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 27.9.1937. Асуджаны 13.7.1938 пазасудовым органам НКВД за “контррэвалюцыйную агітацыю” да 7 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага Суда БССР 25.4.1960. Асабовая справа А. № 16322-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".