Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

О писателе Библиография Справочники Валерий Моряков Новости Гостевая книга Связь

Главная » Проза  » Непамяркоўныя Аповеды пра рэпрэсаваных і іх нашчадкаў. Рэпрэсаваных, але не зломленых... 

Санька: 4. Велік

«Дарожны, вядома, не спартыўны, ды такой бяды, — уздыхнуў Санька, — і за гэта дзякуй Богу! Навюсенькi, чорна-серабрысты, для дарослых, — на ўсё жыццё хопiць».

Маме, каб пасля такой пакупкi да канца месяца дацягнуць, давялося ў цёткi Евы пазычыць. Сума ж немаленькая — шэсцьдзесят рублёў! Добра, калi ёсць суседзi, што могуць выручыць.

Мама не хацела купляць велiк — як прадчувала. І аказалася — правільна прадчувала. Пакуль з Санькам з’ездзiла ў магазiн, пакуль выбралi, заплацiлi, прывезлі — ужо й на вечар бралася. Трэба было б, на добры лад, «каня» ў кватэру зацягнуць i ўжо зранку пачаць круцiць педалi. Ды Санька не вытрымаў. Падняўшы велiк ажно на пяты паверх, нечакана перадумаў і не пакаціў у кватэру — ну як не пахвалiцца перад дзятвою такой пакупкай? І спусціў яго ўніз, у двор. Ездзiў сам, ездзілі і сябры — па чарзе — да поўначы. Гойсалі б і даўжэй, ды мама пагнала спаць. Санька так знямогся, што зноў валачы велік на пяты паверх паленаваўся. Не доўга думаючы, скаціў сваю радасць па прыступках у падвал: хай да ранiцы адпачне. За дзвюма дзвярамi будзе цэлы — адны, уваходныя, абабiты бляхаю, а другiя хоць і дашчаныя, але таксама надзейныя, з вялiкiм замком.

Усю ноч Санька аб’язджаў новы, з пахам свежай фарбы і змазкi, велiк. Прачнуўся — у нецярпенні — на досвiтку, цiхенька, каб не разбудзiць маму, узяў ключы i спусцiўся ўнiз. Але ключы не спатрэбiлiся: уваходныя, абабiтыя бляхаю дзверы былі сарваны з завесаў і валялiся на зямлі. Дзвярэй жа ад іхняга катушка наогул не было. Не было і новенькага чорна-серабрыстага «дарожнiка». Пах свежай заводскай змазкі застаўся, а велiка — не было.

Санька не адразу паверыў у прапажу. Мiльганула была думка: гэта сон, усё адбываецца ў сне, ён яшчэ не прачнуўся. Прачнецца — i велiк будзе на месцы, i дзверы — таксама. Галоўнае — прачнуцца, прачнуцца… Ды пякла, смаліла агнём ява: нiчога не будзе, дурань! Гэта не сон! Дзверы знесены! Велiк — прапаў! А доўг у мамы — застаўся. Яго мама будзе выплачваць па частках, як i дамовiлiся, — каб не так моцна адбiвалася на сямейнай касе.

Санька тады ці не ўпершыню гэтак бязлiтасна і жорстка сутыкнуўся са злодзеямi. Папраўдзе, не з імі самімі, а з вынiкам iх подлага ўчынку. Ён быў прыгнечаны, раздушаны ўшчэнт. Слёзы самі кацiлiся па шчоках.

«Не! — спрабаваў спынiць іх Санька. — Хай гэта не сон, хай. Тады — жарт. Нечы злы i дурны жарт. Жартаўнiк недзе катаецца па двары i чакае, каб пасмяяцца з мяне: “Ну што, намачыў штаны? Ха-ха-ха!”» Ды ява вяртала да рэальнасці: «Жартаўнiк? А выламаныя, сарваныя з завесаў дзверы? Гэта што — таксама жарт?»

Як вылез з падвала, Санька не памятае. Выбраўся, акінуў паглядам двор: а раптам? Велiка нiдзе не было. Нiкога не было. Двор яшчэ спаў: быў выхадны, нядзеля.

Участковы мiлiцыянер, якi наведаў iх пад вечар, быў наўздзіў спакойны. Санька і мама ажно абурыліся: веласіпед жа ўкралі, не гузік нейкі ці іншую дробязь! А міліцыянер супакоiў:

— Велiк свiснулi? Ну i што? Iх кожны дзень крадуць. Сцерагчы трэба «колы», вока не спускаць… Сам вiнаваты, хлопец, знайшоў дзе ставіць. — На развiтанне параiў: — Пахадзi па дварах. На веласiпедзе — не на машыне, далёка не заедзеш.

Аднак Санькаў велiк «заехаў», пэўна, далёка, бо так i не знайшоў ён свайго «дарожнiка», хоць месяцы два старанна абыходзiў блiзкiя i далёкiя двары.

Участковы сказаў: «Знойдзеце — званiце».

Навука пайшла на карысць. Больш нiколi ў жыццi нi гэтаму, нi iншым мiлiцыянерам Санька не званiў.

 



Валерий Моряков. Судьба, Хроника. Контекст



Уничтожение



Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III



Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя



Только одна ночь



Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I



Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II



Жертвы и палачи



Репрессированные католические священники, монашествующие и светские особы Беларуси. 1917-1964



Репрессированные медицинские и ветеринарные работники Беларуси. 1920-1960



Главная улица Минска. 1880-1940 / Книга 1



100 мiнiяцюр



Непамяркоўныя



100 миниатюр (перевод с беларуского языка)



Непримиримые (перевод с беларуского языка)



Тетрадь



Они не знали



Рассказы


Поэзия Валерия Морякова


Лепестки (1925)



На золотом покосе (1927)



Вершины желаний (1930)



Право на оружие (1933)



Лирика (1959)



Вершины желаний (1989)



Рябиновая ночь (2003)


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".