Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

О писателе Библиография Справочники Проза Валерий Моряков Новости Гостевая книга Связь

Главная » Пресса 

1997-2007 гг.

Сярод іх камуністы рэпрэсавалі кожнага трэцяга

Маракоў Леанід. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі: энцыклапэдычны даведнік у 10‑х тамах. Т. IV. Рэпрэсаваныя настаўнікі. Кн. 1, 2. Абметка—Мяшальскі. Мінск, 2007. — 440 с.

Аўтар сабраў больш за тры тысячы біяграфій рэпрэсаваных настаўнікаў школ і вучэльняў. Зь іх быў расстраляны амаль кожны чацьверты. Усяго ў Беларусі было амаль 12 тысяч пэдагогаў. Вынікае што рэпрэсавалі кожнага трэцяга.

З настаўнікаў 85% мелі сярэднюю адукацыю. Па тых часах, гэта былі вельмі адукаваныя людзі. Але яны, як аказалася, былі самымі небясьпечнымі для бальшавіцкага рэжыму.

«Энкавэдыст Быхоўскі па мянушцы «садыст» і іншыя ня менш адказныя таварышы падлічылі, што неабходна рэпрэсаваць кожнага чацьвёртага настаўніка, а рэпрэсавалі кожнага трэцяга — перавыканалі плян! Ніхто не хацеў рызыкаваць! Думалі, чым больш схопяць «ворагаў народу», тым лепш!», ‑‑ піша ў прадмове Леанід Маракоў.

Шкада толькі, што наклад кнігі мізэрны. Толькі 50 асобнікаў.

“Наша Ніва”, 13 жніўня 2007


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".