Гутарка карэспандэнта радыё «Свабода» Міхася Скоблы з Леанідам Мараковым
Міхась Скобла: Леанід, упершыню прозьвішчы супрацоўнікаў НКВД – арганізатараў і ўдзельнікаў масавых рэпрэсій у Беларусі прывёў у сваёй кнізе “За кіпучай чэкісцкай работай” Аляксандар Лукашук. Ён назваў 188 прозьвішчаў. Вы працягваеце дасьледаваць гэтую страшную тэму. І ў вашай кнізе “Ахвяры і карнікі” апублікаваныя пад адной вокладкай імёны і расстрэленых, і тых, хто расстрэльваў. Ці маральна гэта ў дачыненьні ахвяраў? Як на маю думку, каты заслугоўваюць...