Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЯХНЕВІЧ (ЯХНЕВИЧ) Аляксандр 

ЯХНЕВІЧ (ЯХНЕВИЧ) Аляксандр

[1874, мяст. Грозаў Слуцкага пав. Мінскай. губ., цяпер в. Грозаў (Грозава) Капыльскага р-на Мінскай вобл. — ?], протаіерэй. Сын Пятра Яхневіча . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1894), служыў псаломшчыкам у Раства-Багародзіцкім храме в. Літвяны Мінскага пав., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. З 1905 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Любязь Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер тэрыторыя Украіны. Падчас арышту настаяцель Мікалаеўскага храма ў пас. Козырава (цяпер у межах Мінска). Арыштаваны ў крас. 1933 у Мінску па адрасе: пас.  Козырава, Пушкінскі зав., д. 5. Асуджаны 7.6.1933 з інш. свяшчэннаслужыцелямі і манахінямі Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.6.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Я. і інш. № 24819-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

30.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 56, кв. 2 арыштаваны бухгалтар Інстытута Прамысловасці Яхневіч Міхаіл Пятровіч (н. ў 1880 у мяст. Грозаў; скончыў Мінскую духоўную семінарыю), брат Аляксандра Яхневіча. 1.11.1938 тройкай НКВД асуджаны як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК і этапаваны ў Цемнікаўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Загінуў у зняволенні 23.4.1940. Рэабілітаваны 26.2.1959 трыбуналам БВА. Асабовая справа Я. № 13869-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".