Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЯСІНСКІ (ЯСИНСКИЙ) Іосіф Міхайлавіч 

ЯСІНСКІ (ЯСИНСКИЙ) Іосіф Міхайлавіч

[1888, в.  Лучыцы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петpыкаўскі p-н Гомельскай вобл. — ?], протаіерэй. Брат Аляксандра, Валянціна, Мікалая, Міхаіла Ясінскіх і Наталлі Ясінскай-Лукашэвіч. Беларус. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1912 змяніў бацьку на пасадзе настаяцеля Пакроўскай царквы в. Волма Iгуменскага пав. Мiнскай губ., цяпер Чэрвеньскi р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 18.2.1930. Асуджаны 18.3.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.4.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Я. № 22766-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

5.1.1933 у в. Волма арыштавана маці траіх дзяцей Наталля Міхайлаўна Ясінская-Лукашэвіч (н. ў 1892 у  в.  Лучыцы), сястра Аляксандра, Валянціна, Іосіфа, Мікалая і Міхаіла Ясінскіх. 14.1.1933 калегіяй АДПУ асуджана за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы яе лёс невядомы. Рэабілітавана 31.1.1959 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Яе асабовая справа № 13787-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

16.3.1933 у в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл. арыштаваны загадчык Рачэнскай амбулаторыі (?) Ясінскі Аляксандр Міхайлавіч (н. 4.3.1895 у в. Лучыцы; атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю), брат Валянціна, Іосіфа, Мікалая, Міхаіла Ясінскіх і  Наталлі Ясінскай-Лукашэвіч. 17.5.1933 асуджаны за «антысавецкую дзейнасць» і як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 31.5.1989. Асабовая справа Я. № 23087-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

19.11.1937 у Багушэўску (з 1938 г.п. Сенненскага р-на Віцебскай вобл.) арыштаваны настаўнік Багушэўскай чыгуначнай школы, бацька дваіх дзяцей Ясінскі Міхаіл Міхайлавіч (н. ў 1897 у в. Лучыцы; скончыў Мінскую духоўную семінарыю), брат Аляксандра, Валянціна, Іосіфа, Мікалая Ясінскіх і Наталлі Ясінскай-Лукашэвіч. 29.11.1937 тройкай НКВД СССР асуджаны як «агент польскіх разведвальных органаў» да ВМП і 21.12.1937 расстраляны ў Аршанскай турме НКВД. Рэабілітаваны пракурорам БВА 9.10.1989. Асабовая справа Я. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; НАРБ, ІКБР; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".