Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЮНАЦКЕВІЧ (ЮНАЦКЕВИЧ) Аляксандр 

ЮНАЦКЕВІЧ (ЮНАЦКЕВИЧ) Аляксандр

[1865, в. Вуйвічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], сын Ільі Юнацкевіча* , бацька Генадзя Юнацкевіча. Беларус. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1903). Служыў у Параскева-Пятніцкай царкве в. Бастынь Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. З 1911 настаяцель Свята-Троіцкага храма в. Месткавічы Пінскага пав., цяпер Пінскі р-н. У 1920-я г. служыў у Спаса-Праабражэнскай царкве в. Вяляцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 31.1.1931. Асуджаны 4.7.1931 з сынам Генадзем, псаломшчыцай Вольгай Крук, старастам і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Ю. і інш. № 28026-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления.


* Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў?іерэя (27.7.1870). У 1871—1904 настаяцель Ільінскага храма в.?Вуйвічы. Узнагароджаны набедранікам (да 1880), скуф’ёй, камілаўкай (да 1900).

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".