Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ШЫРКЕВІЧ (ШИРКЕВИЧ) Аляксандр 

ШЫРКЕВІЧ (ШИРКЕВИЧ) Аляксандр

[30.8.1887, в. Варонічы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — ?], дыякан. Беларус. Сын Іаана Іосіфавіча Шыркевіча*. Скончыў Полацкае духоўнае вучылішча (1908). Служыў у Ільінскім храме в. Жаробычы (тагачасны паштовы адрас: ст. Шуміліна) Віцебскага пав. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 24.4.1931 у в. Слабада Сіроцінскага (цяпер Шумілінскага) р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 27.8.1931 з шэрагам святароў Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «правядзенне агітацыі сярод сялян, накіраванай на звяржэнне савецкай улады» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.7.1989. Асабовая справа Ш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НГАБ, ф. 2597. в. 1. с. 23; Дзяржаўны архіў Віцебскай вобл., ф. 1070, в. 1.,с. 30, л. 173—174.


* Рукапаложаны ў іерэя (1883). Да 1906—07 служыў ва Увядзенскай царкве в. Варонічы.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".