Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ШЫМАНОЎСКІ (ШИМАНОВСКИЙ) Іаан Сямёнавіч
[1866, в. Любязь Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Валынская вобл., Украіна — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1892). З 1893 настаяцель Іаана-Багаслоўскай царквы в. Міхалёва Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл., узнагароджаны набедранікам, скуф’ёй, нагрудным крыжам (1917). Арыштаваны 21.9.1929 у роднай вёсцы. Асуджаны калегіяй АДПУ 1.12.1929 за «распаўсюджванне правакацыйных чутак» да 3 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Высланы ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.11.1992 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа Ш. № 15195 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.