Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ШПАКОЎСКІ (ШПАКОВСКИЙ) Эраст Іосіфавіч 

ШПАКОЎСКІ (ШПАКОВСКИЙ) Эраст Іосіфавіч

[1876, в. Якшыцы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. Сваяк Іосіфа Шпакоўскага* . 29.11.1894 накіраваны псаломшчыкам у Раства-Багародзіцкі храм в. Гаць Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. У 1910-я г. псаломшчык храма мяст. Пясочнае Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. Падчас арышту настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Магільна, цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 24.4.1933. Асуджаны 26.5.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай). Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны 21.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Ш. № 27128-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской епархіи; Личный состав епархиального управления.


* У 1870 — 80-я г. псаломшчык Свята-Троіцкага храма в.?Якшыцы.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".