Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ШПАКОЎСКІ (ШПАКОВСКИЙ) Аляксандр Францавіч 

ШПАКОЎСКІ (ШПАКОВСКИЙ) Аляксандр Францавіч

[15.7.1874 або 1975, в. Андрушы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. (паводле інш. звестак в. Магільна Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл.) — 19.8.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. У 1920-я г. стараста Ільінскага храма ў мяст. Шацк Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Паводле некаторых звестак першы раз арыштаваны 3.11.1933 на хут. Голае Балота тагачаснага Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Асуджаны 19.12.1933 калегіяй АДПУ як «член ПАВ» да 8 гадоў ППК. Пасля датэрміновага вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 17.7.1937 на хут. Голае Балота. Асуджаны 12.8.1937 з настаяцелем царквы Міхаілам Плышэўскім, святаром Іаанам Варанцом і інш. тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 16637-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 22.8.1960, па другой (групавая, № 21266-с; захоўваецца з фотаздымкам тамсама) пракуратурай БССР 21.3.1989.

Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".