Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ШАЎЧУК (ШЕВЧУК) Кесарый Сямёнавіч
[1875 ці 1878, в. Ардынцы Валынскай губ., цяпер Украіна — ?]. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Маладушы Рэчыцкага пав., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны 19.6.1931. Асуджаны калегіяй АДПУ 26.7.1931 да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся ў Мікалаеўскую царкву. 2.11.1937 зноў арыштаваны і 28.11.1937 прыгавораны да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе рэабілітаваны 14.11.1989, па другой 8.9.1989.
Кр.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Рэчыцкага раёна. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.