Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ШАМКО Кліменцій Ігнатавіч 

ШАМКО Кліменцій Ігнатавіч

[1889, в. Данілавічы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 1.11.1937, Гомель, турма НКВД]. У 1914 вольны слухач 6 класа Мінскай духоўнай семінарыі, адначасова служыў дыяканам у Аляксандра-Неўскай царкве в. Сталовічы (Стваловічы) Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. 28.10.1914 рукапаложаны ў іерэя, прызначаны другім святаром у Пакроўскі храм в. Князь-Возера Мазырскага пав. Мінскай губ. Арыштаваны 18.8.1937 у Гомелі. Асуджаны тройкай НКВД 30.10.1937 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 10.7.1973.

Кр.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я. Мн., 1998.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".