Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ШАЛЮТА Фёдар Фаміч 

ШАЛЮТА Фёдар Фаміч

[1873, в. Гаспія (?) Полацкага пав. Віцебскай губ. — ?], святар. Беларус. Атрымаў хатнюю адукацыю. У пачатку 1900-х г. дыякан Магілёўскага Іосіфаўскага кафедральнага сабора. 5.1.1906 рукапаложаны ў іерэя, прызначаны настаяцелем Пакроўскага храма в. Плоскае Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Друцк Магілёўскага пав., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 4.11.1929. Асуджаны 15.12.1929 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.5.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".