Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ШАВЕЛЬСКІ (ШАВЕЛЬСКИЙ) Матфей Мітрафанавіч
[1872, Віцебскі пав. (?) — ?], псаломшчык адной з цэркваў Усвяцкага р-на Пскоўскай вобл. Арыштаваны 12.11.1937. Асуджаны 14.12.1937 тройкай НКВД СССР па тагачаснай Зах. вобл. за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 7.4.1958.
31.7.1937 у в. Мішкава Віцебскага р-на, цяпер у межах Віцебска, арыштаваны Шавельскі Іван Мітрафанавіч (н. ў 1868 у сям’і святара), верагодна, брат Матфея Шавельскага. 17.8.1937 асуджаны тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай антысавецкай арганізацыі» да ВМП і 26.8.1937 расстраляны ў Віцебскай турме НКВД. Рэабілітаваны 5.5.1959 Віцебскім абл. судом. Яго асабовая справа № 9495-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Не предать забвению. Псков.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.