Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЧУДОВІЧ (ЧУДОВИЧ) Іаан Пятровіч 

ЧУДОВІЧ (ЧУДОВИЧ) Іаан Пятровіч

[1876, мяст. Славяны Магілёўскага пав. — ?], протаіерэй. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у  Петра-Паўлаўскай царкве в. Браздзечына Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. З 1910 настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Кульшычы Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. З 1913—14 у Георгіеўскай царкве в. Хізы Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. У 1930-я г. — у Мікалаеўскім храме пас. Сабліна Тосненскага р-на Ленінградскай вобл. У 1941—44 настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы ў пас. Сіверскі Ленінградскай вобл. Арыштаваны 1.6.1944 за незадавальненне ціскам на Царкву пасля ўзнаўлення савецкай улады. Асуджаны да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Санкт-Петербургской епархии Синодик.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".