Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ЧАРАПНІН (ЧЕРЕПНИН) Уладзімір Дзмітрыевіч
[1874, в. Агрызкава Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — ?]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1911—12 настаяцель Аляксандра-Неўскай царквы в. Зябкі Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 22.6.1927. Асуджаны 7.11.1927 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.5.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Ч. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.