Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЦІТОВІЧ (ЦИТОВИЧ) Мікалай Пятровіч 

ЦІТОВІЧ (ЦИТОВИЧ) Мікалай Пятровіч

[1878, в.  Завідаўка Клімавіцкага (?) пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Пакроўскай царкве в. Горы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл., адначасова законанастаўнік царкоўна-прыходскай школы. З 1912 настаяцель Касма-Даміянаўскага храма в. Ліцвінавічы Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Кармянскі р-н Гомельскай вобл. З 1915 другі святар Свята-Троіцкай саборнай царквы ў Чэрыкаве, благачынны цэркваў 1-й акругі Чэрыкаўскага пав. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскага храма в. Брацькавічы, цяпер Касцюковіцкі р-н. Арыштаваны 12.3.1931. Асуджаны 14.7.1931 з жонкай, сваякамі і актыўнымі прыхаджанамі калегіяй АДПУ за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.1.1993 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Ц. і інш. № 10744 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.

 

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".