Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ЦІВА (ТИВА) Пётр Пятровіч 

ЦІВА (ТИВА) Пётр Пятровіч

[1897, мяст. Смаляны Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай. вобл. — 22.5.1942, ГУЛАГ]. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў дыяканам у Петра-Паўлаўскай царкве в. Абольцы Аршанскага пав., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 5.8.1937 у в. Жакі Талачынскага р-на. Асуджаны 15.9.1937 са святаром царквы Мікалаем Пяскоўскім тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГа. З 1942 (?) у Беразнікоўскім канцлагеры НКВД Архангельскай вобл. Загінуў у зняволенні. Верагодна, расстраляны. Рэабілітаваны 20.10.1959 Віцебскім абл. судом. Групавая справа Ц. і інш. № 8637-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".