Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ХЛЯБЦЭВІЧ (ХЛЕБЦЕВИЧ) Яўгеній 

ХЛЯБЦЭВІЧ (ХЛЕБЦЕВИЧ) Яўгеній

[5.6.1895, в. Даўгінічы (Даўгінава) Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Ільі Хлябцэвіча . Скончыў Мінскае духоўнае вучылішча (1913), Мінскую духоўную семінарыю (1917?). У 1920-я г. настаяцель Ільінскай царквы в. Ячанка Ігуменскага пав., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 3.11.1929. Асуджаны асобай нарадай пры АДПУ 13.1.1930 з маці Аленай Іванаўнай (н. ў  1869), сёстрамі Варварай** (1895, верагодна, блізня Х.) і Надзеяй (1909), братамі Вячаславам (1910?) і Іванам (1911), шэрагам святароў Мінскай епархіі і актыўнымі прыхаджанамі як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны з сям’ёй 13.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа сям’і Хлябцэвічаў № 27238-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* У ліку лепшых скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў іерэя (1888). Служыў у Параскева-Пятніцкім храме в. Чэрніхава Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. 6.10.1894 пераведзены ў Георгіеўскую царкву в. Даўгінічы (Даўгінава). Узнагароджаны скуф’ёй (да 1903). З 1904 настаяцель Ільінскага храма в. Ячанка. 2.8.1914 духавенствам цэркваў 2-й акругі Ігуменскага пав. выбраны духаўнікам акругі.
** Хлябцэвіч Варвара Ільінічна [1895, мяст. Даўгінава — ?]. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у школе в.?Ячанка Уздзенскага р-на Мінскай вобл. Арыштавана 20.11.1929. Асуджана 13.1.1930 асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".