Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ФЛОР (ГАНЧАРЭНКА)
[Фрол Фёдаравіч; 1868, Магілёў (паводле інш. звестак в. Меруполле Чаркаскага пав. Кіеўскай губ., цяпер Украіна) — 2.4.1938, Магілёў, турма НКВД]. Архімандрыт. Украінец. З сялянскай сям’і. У 1930-я г. ў Магілёўскай епархіі. Арыштаваны 17.2.1938. Асуджаны 9.3.1938 з шэрагам інш. свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю супраць Савецкай улады» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.9.1965 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Ф.Г. і інш. № 9105 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.