Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ФІЛАРЭТ (РАМЕНСКІ)
[Феадосій Яўграфавіч; 25.3.1880, в. Старая Рудня Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД], архіерэй Мінскай епархіі, рэлігійны і грамадскі дзеяч. Беларус. Скончыў гісторыка-філалагічны ф-т Маскоўскага ун-та (1911). Служыў сакратаром епархіяльнага вучылішчнага савета ў Мінску. У 1916—17 памочнік Аляксандра Міхайлавіча Панова, інспектара Мінскай духоўнай семінарыі. З 1918 выкладаў у Мінскай чыгуначнай гімназіі, інш. навучальных установах. У 1921 пастрыжаны ў манашаскі сан з імем Філарэт і рукапаложаны ў іераманаха. Служыў у Аляксандра-Неўскім храме ў Мінску. Узнагароджаны санам протаіерэя. З сак. 1923 мітрапалітам Мелхіседэкам (Паеўскім) хіратанісаны ў епіскапа Бабруйскага. Старшыня з’езда прадстаўнікоў духавенства і вернікаў Беларускай праваслаўнай епархіі (9—10.8.1927; прынялі ўдзел прадстаўнікі 333 прыходаў), на якім было аб’яўлена аб стварэнні аўтакефаліі Беларускай царквы. Да 1930 служыў у Мікалаеўскім саборы ў Бабруйску. Потым у Екацярынінскім саборы на Нямізе ў Мінску, Свята-Іаанаўскай царкве в. Вялікая Сляпянка (цяпер у межах Мінска). З 1934 у храме св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай. У сярэдзіне 1935 даў згоду архіепіскапу Магілёўскаму Паўліну (Крошачкіну) на аб’яднанне з кананічнай Царквой, прынёс пакаянне і мітрапалітам Сергіем (Страгародскім) прыняты ў зносіны з РПЦ. Пасля закрыцця вясной 1937 у Мінску апошняга каталіцкага храма дазволіў вернікам-католікам маліцца ў царкве св. Марыі Магдаліны. Арыштаваны 28.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Пажарная, д. 8. Асуджаны 25.10.1937 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей і актыўных прыхаджан тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.3.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа Ф. і інш. № 23379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
3.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Пажарная, д. 8 арыштавана Раменская Марыя Яўграфаўна (н. 24.10.1882), сястра епіскапа Філарэта. 25.10.1937 тройкай НКВД асуджана за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і 1.11.1937 расстраляна з братам і інш. Рэабілітавана 11.3.1958 трыбуналам БВА.
Кр.: Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Garbiñski J., Turonek J. Bia³oruski ruch chrześcijański XX wieku; Правящие архиереи Минской епархии; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). М., 2006.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.