Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » УЛАДЗІМІР ХРЫШЧАНОВІЧ 

УЛАДЗІМІР ХРЫШЧАНОВІЧ

[Уладзімір Іванавіч; 1875 ці 1876, в. Гезгалы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 1933, турма НКВД], свяшчэннамучанік. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча (1911). Служыў псаломшчыкам у Мікалаеўскай царкве в. Горкі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. У 1930 епіскапам Слуцкім Мікалаем (Шамяцілам) рукапаложаны ў іерэя. Арыштаваны 17.12.1932. Праходзіў па адной справе з псаломшчыкам Спаса-Праабражэнскай царквы суседняй в. Языль Бабруйскага пав. (цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл.) Васіліем Капачэнем, старастам Якавам Палаўчэнем, актыўнымі прыхаджанамі Мікалаеўскай і Праабражэнскай цэркваў Варварай Паўлаўнай Сасіноўскай (н. ў 1870), Сямёнам Сцяпанавічам Жуком (1900), Сцяпанам Ігнатавічам Капачэнем (1891), Іосіфам Антонавічам Корзунам (1868), Уладзімірам Станіслававічам Насовічам (1868), Яўсеем Іосіфавічам Палаўчэнем (1892), Лявонам Міхайлавічам Палаўчэнем (1874). Асуджаны 12.2.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 28.3.1989. Групавая справа У.Х. і інш. № 22818-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы кананізаваны і далучаны да ліку новапакутнікаў.

Кр.: Житія и Жизнеописанія новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестія, въ Русской Православной Церкви просіявшихъ (отъ царствованія царя-мученика Николая II Александровіча і до нашихъ дней). СПб., 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Жития священномучеников Минской епархии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".