Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » УЛАДЗІМІР ПІШЧУЛІН 

УЛАДЗІМІР ПІШЧУЛІН

[Уладзімір Фёдаравіч; 6.7.1889, Віцебск — 10.2.1938, Сімферопаль, турма НКВД], свяшчэннамучанік. Іераманах. З дваранскай сям’і. Меў трох братоў і дзве сястры. Скончыў Віцебскую гімназію. Паступіў на юрыдычны ф-т Маскоўскага ун-та. У 1914 перайшоў на гісторыка-філалагічны ф-т Санкт-Пецярбургскага ун-та. Адначасова выкладаў у гімназіі, быў лектарам народнага ун-та. З 1917 у Віцебску, на працягу некалькіх месяцаў сакратар губернскага камітэта кадэцкай партыі. Кастрычніцкі пераварот сустрэў варожа. У 1918 вярнуўся ў Петраград. Дацэнт Петраградскага ун-та. У 1920 рукапаложаны ў іерэя, служыў у  храме Святых Захарыі і Елісаветы, Мікалаеўскай царкве на вул. Махавой у Доме сляпых у Петраградзе. Член Дома вучоных. З 27.2.1921 сябра філасофскага таварыства. З 30.8.1921 асістэнт кафедры педагогікі Петраградскага Багаслоўскага інстытута. Арганізаваў матэрыяльную дапамогу асуджаным святарам. У 1922 ухіліўся ў абнаўленцтва. Арыштаваны 31.5.1922. Праходзіў па справе мітрапаліта Веніяміна. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай агітацыі і супраціўленні канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей». 26.9.1922 асуджаны Петраградскім губернскім аддзелам ГПУ як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 3 гадоў ссылкі ў Арэнбург. Пасля вяртання ў Ленінград 9.12.1924 пастрыжаны ў манашаскі сан, узведзены ў сан архімандрыта. Выкладаў дагматычнае багаслоўе ў Ленінградскім багаслоўскім інстытуце. 8.3.1925 хіратанісаны ў абнаўленчага епіскапа Ахценскага. Удзельнік абнаўленчага Памеснага сабора 1925. У ліст. 1925 прызначаны епіскапам Пскоўскім, але ад пасады адмовіўся. 4.9.1926 за пераход у «ціханаўшчыну» выключаны са спіса абнаўленчых епіскапаў. 14.9.1926 у царкве Спаса на водах прынёс пакаянне і быў прыняты ў зносіны з РПЦ у сане іераманаха. Служыў у Казанскім саборы. У 1928 арыштаваны як «член брацтва Серафіма Сароўскага» і высланы ў Казахстан. Пасля вызвалення ў 1934 жыў у Сімферопалі на вул. Лазарэтнай, д. 17, кв. 10 у мужа нябожчыцы-сястры. З вясны 1935 працаваў у кнігасховішчы фундаментальнай бібліятэкі Сімферопальскага педагагічнага інстытута. Зноў арыштаваны 5.7.1937. Пад следствам знаходзіўся ў сімферопальскай турме НКВД. На адным з допытаў заявіў: «Я з’яўляюся праціўнікам антыхрысціянскай палітыкі савецкай улады, якая адмаўляе ідэю рэлігіі». Асуджаны 10.12.1937 тройкай НКВД да ВМП. Расстраляны. Кананізаваны Свяшчэнным Сінодам Украінскай праваслаўнай царквы (1998) і Архіерэйскім Саборам РПЦ (2000).

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі; Синодик Санкт-Петербургской епархии. ХХ столетие. СПб., 1999. С. 90.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".