Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ТУТОРСКІ (ТУТОРСКИЙ) Аляксандр Васілевіч 

ТУТОРСКІ (ТУТОРСКИЙ) Аляксандр Васілевіч

[1874, с. Абабкава Ніжагародскай губ., цяпер Паўлаўскі р-н Ніжагародскай вобл., Расія — 28.11.1937, турма НКВД], святар. З духоўнага саслоўя. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1910), рукапаложаны ў іерэя. Да арышту настаяцель царквы с. Шарсціна (Шэрсціна) Арзамаскага р-на Ніжагародскай вобл. Арыштаваны 6.11.1937 у с. Пятніцкае Арзамаскага р-на. Асуджаны 19.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую прапаганду» да ВМП. Расстраляны.

15.2.1938 арыштаваны, верагодна, былы святар, а  на той час бухгалтар Магілёўскай псіхалячэбніцы Міхаіл Васілевіч Туторскі (н. ў 1881), брат Аляксандра Туторскага. 21.9.1938 тройкай НКВД асуджаны за «шпіянаж» да ВМП і расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1957 трыбуналам БВА. Групавая справа Т. і інш. № 5070 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий в Нижегородской области.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".