Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ТУРЫН (ТУРИН) Сергій Васілевіч
[1879, мяст. Мядзеліна (Старое Сяло) Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — ?]. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы ў родным мястэчку. Арыштаваны 18.8.1931. Асуджаны 14.7.1932 з 15 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ссылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Т. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.