Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ТУМЕР (ТУМАНАЎ) (ТУМАНОВ) Гаўрыіл Іванавіч 

ТУМЕР (ТУМАНАЎ) (ТУМАНОВ) Гаўрыіл Іванавіч

[1882, в. Малыя Жаберычы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — 1975], протаіерэй. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1911 атрымаў пасведчанне аб паспяховым заканчэнні курса багаслоўскіх прадметаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі. З 1912 настаяцель Ануфрыеўскай царквы в. Восаў (Восава) Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трох дачок і двух сыноў. Арыштаваны 15.10.1929. Асуджаны 15.12.1929 са святаром Іаанам Духоўскім, дыяканам Яўграфам Рыжыкавым і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 3 гадоў ссылкі ў Паўночны край. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага савета БССР. Групавая справа Т. і інш. № 9688 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Тв.: Памятная книжка Могилевской губернии; Полымя. 1994. № 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".