Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » СЯЎРУК (СЕЎРУК) (СЕВРУК) Іаан 

СЯЎРУК (СЕЎРУК) (СЕВРУК) Іаан

[1875, в. Дубнавічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. Сын Іосіфа Сеўрука*. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1900). Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Малыя Гарадзяцічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. З 1905 настаяцель Сімяонаўскага храма в. Баславічы Слуцкага пав. Мінскай губ. Узнагароджаны скуф’ёй (1914). З 1917 благачынны цэркваў 1-й акругі Слуцкага пав. Падчас арышту настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы ў мяст. Любань. Арыштаваны 14.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. святарамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і як член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай). Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа С. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; Памятная книжка Минской губернии.


* У 1870 — 80-я г. псаломшчык Параскева-Пятніцкай царквы в. Дубнавічы.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".