Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » СЧАНСНОВІЧ (СЧЕНСНОВИЧ) Іосіф Антонавіч
[7.6.1886, в. Жыровічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 21.11.1937, Масква, турма НКВД], дыякан. Беларус. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, курсы псаломшчыкаў у Гродне (1903). Служыў у царкве в. Вялікі Лес Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі (?) р-н Брэсцкай вобл. З 1916 псаломшчык храма ў Рагожскай Слабадзе ў Маскве. Скончыў пастырскія курсы ў Старабельску (1921), цяпер Украіна. З 1924 дыякан царквы ў пас. Высокае Харкаўскай губ. З 1929 служыў у Петра-Паўлаўскім храме каля Яўзскіх варот у Маскве. З 1930 — у Свята-Троіцкай царкве ў пас. Купаўна Нагінскага р-на Маскоўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 12.11.1937 у пас. Купаўна па адрасе: 2-я Грамадзянская вул., д. 6. Асуджаны 19.11.1937 са святаром Ільёй Рылько (Рылькам) тройкай УНКВД Маскоўскай вобл. за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.11.1957.
Кр.: Бутовский Полигон.
[По книге: т. II, с. 328–329]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.