Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » СУХАРАЎ (СУХАРЕВ) Іларыён Сцяпанавіч
[1862, в. Худзяні Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — 26.9.1937, Віцебск, турма НКВД], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. Арыштаваны 7.8.1937 у роднай вёсцы. Асуджаны 7.9.1937 са старастам і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 10.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа С. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.