Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » СУХАБАЕЎСКІ (СУХОБАЕВСКИЙ) Кірыл Дзмітрыевіч 

СУХАБАЕЎСКІ (СУХОБАЕВСКИЙ) Кірыл Дзмітрыевіч

[1874 або 1879, в. Кацялёва Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. (паводле інш. звестак в. Клімацічы Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н) — 14.3.1938, Магілёў, турма НКВД], свяшчэнна- або царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. служыў у Спаса-Праабражэнскім храме ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 11.2.1930. Асуджаны 12.3.1930 са святаром Максімам Галубковым, Фёдарам Івановым, Уладзімірам Коршунавым, Міхаілам Піневічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «агітацыю супраць калгасаў» дa высылкі ў Паўночны край (тэрмін невядомы). Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Працаваў у калгасе імя Леніна Горацкага р-на. Зноў арыштаваны 7.2.1938 у в. Марозава (?) Горацкага р-на. Прыгавораны 14.2.1938 тройкай НКВД да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Па першай справе (№ 10852; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. (дата невядома), па другой (№ 11448; захоўваецца тамсама) 16.1.1989 пастановай Вярхоўнага суда СССР.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".