Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » СТУКАНАЎ (СТУКАНОВ) Максім Анісімавіч 

СТУКАНАЎ (СТУКАНОВ) Максім Анісімавіч

[1880, в. Казінова Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — 4.9.1937, Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1913). У 1920-я г. настаяцель Увазнясенскай царквы в.Кабішы, цяпер Гарадоцкі р-н, Георгіеўскай царквы в. Копцевічы, цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 15.4.1931. Асуджаны 27.8.1931 з інш. свяшчэннаслужыцелямі Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Зноў арыштаваны 25.7.1937 у Асташкаве Калінінскай вобл. па адрасе: Ленінскі праспект, д. 70. Прыгавораны 31.8.1937 з Мікалаем Пашыным, Сямёнам Садаўнічым і інш. тройкай НКВД Калінінскай вобл. да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 19.10.1988, па другой — 10.9.1956.

7.2.1933 у в. Саўчанкі Гарадоцкага р-на арыштаваны селянін-аднаасобнік, бацька чатырох дзяцей Стуканаў Сямён Анісімавіч (н. ў 1879), брат Максіма і Сцяпана Стуканавых. 15.3.1933 калегіяй АДПУ асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і расстраляны. Дата смерці невядома. Рэабілітаваны 17.5.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Сям’я С. выслана ў Паўночны край. Справа захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

18.6.1937 у в. Саўчанкі арыштаваны селянін-аднаасобнік Стуканаў Сцяпан Анісімавіч (н. ў 1878), брат Максіма і Сямёна Стуканавых. 23.8.1937 тройкай НКВД асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Яго справа захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Калининской области; Дзяржаўны архіў Віцебскай вобл., ф. 1070, в. 1, с. 32, л. 98—119; ф. 152, в. 5, с. 2, л. 40.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".