Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » СЛАБКОВІЧ (СЛАБКОВИЧ) Аляксей Мікалаевіч
[1865, в. Залессе Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — 14.10.1937, Полацк, турма НКВД], царкоўны стараста. Беларус. З сялянскай сям’і. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 20.9.1937 у в. Бярозаўка тагачаснага Ветрынскага (цяпер Полацкі) р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 25.9.1937 са святаром Дзімітрыем Александровічам тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 10.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа С. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.