Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » СКРАМНОЎ (СКРОМНОВ) Аляксандр Аляксандравіч 

СКРАМНОЎ (СКРОМНОВ) Аляксандр Аляксандравіч

[1870, в. Беражкі, цяпер Калужская вобл., Расія — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Георгіеўскім храме в. Рыдомля Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. З 1915 настаяцель Сафійскай царквы в. Расна Сенненскага пав., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. Падчас арышту служыў у храме в. Паўлавічы Бешанковіцкага р-на Віцебскай акругі. Арыштаваны 29.12.1929. Асуджаны ў 1930 за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. 11.3.1933 калегіяй АДПУ Заходне-Сібірскага краю прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл.

13.3.1930 у в. Паўлавічы арыштавана Таццяна Скрамнова (н. 1905 у в. Беражкі), дачка Аляксандра Скрамнова. 16.6.1930 асуджана за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 24.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа сям’і С. № 21055-п захоўваецца з  фотаздымкамі ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".