Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » СІМОНЧЫК (СИМОНЧИК) Герасім Цімафеевіч 

СІМОНЧЫК (СИМОНЧИК) Герасім Цімафеевіч

[1892, мяст. Грозава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. (паводле інш. звестак в. Герастаева Слуцкага пав.) — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту псаломшчык Мікалаеўскага храма ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 10.1.1933. Асуджаны 8.2.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Адначасова за межы БССР выслана сям’я С. Пасля вызвалення вярнуўся ў Беларусь. Працаваў рабочым на Аршанскім ільнокамбінаце. Зноў арыштаваны 18.11.1937. Прыгавораны тройкай НКВД за тое ж «злачынства» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 24771-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 30.6.1989 пракуратурай Мінскай вобл., па другой 31.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".