Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » СЕРАФІМ (ПОЛАЗ) 

СЕРАФІМ (ПОЛАЗ)

[Серафім Грыгор’евіч; 1910 ці 1911, Борзна Чарнігаўскай губ., цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна — ?], іераманах. Скончыў сямігодку (1925). З 1928 служыў псаломшчыкам. У 1932 у Кіеве пастрыжаны ў манашаства. У 1933 ухіліўся ў абнаўленчы раскол. Арыштаваны ў 1936. Асуджаны асобай нарадай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 6 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГа. У 1942 мабілізаваны ў працоўную армію і вывезены ў «Котласбуд» Комі АССР. З 1945 у дзеючай арміі. У канцы 1945 вярнуўся на радзіму. Прыняты ў зносіны з РПЦ. Епіскапам Чарнігаўскім і Нежынскім Барысам (Вікам) перарукапаложаны ў дыякана, святара і 1.12.1945 прызначаны настаяцелем Чарнігаўскага Свята-Троіцкага жаночага манастыра. У 1946 па ўласным прашэнні прызначаны настаяцелем Уваскрасенскай царквы мяст. Ічня Чарнігаўскай вобл., благачынным Ічнянскай акругі. Завочна вучыўся ў Ленінградскай духоўнай акадэміі. З 1.12.1953 святар Куйбышаўскага Пакроўскага кафедральнага сабора. З 7.6.1955 настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы Куйбышава. Узнагароджаны нагрудным крыжам. 18.6.1958 прыняты на службу ў Мінскую епархію, прызначаны настаяцелем Пакроўскага храма в. Асінагарадок Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. З 26.2.1959 служыў у Пакроўскім малітвенным доме ў Хойніках Гомельскай вобл. З 12.8.1959 клірык Ленінградскай епархіі. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 600.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".