Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » САФРОНІЙ (ІВАНЦОЎ) 

САФРОНІЙ (ІВАНЦОЎ)

[Сяргей Мікалаевіч; 21.6.1880 — 24.12.1947, Краснаярск], епіскап (абнаўленчы). Скончыў юрыдычны (1906) і філалагічны (1914) ф-ты Маскоўскага ун-та, Псіхалагічны эксперыментальны інстытут (1915). Мабілізаваны ў дзеючую армію (паручнік). З 1919 у Чырвонай арміі. У  1920 рэктар Чырвонаармейскага ун-та ў Маскве. У 1922 у Магілёўскім Брацкім Богаяўленскім манастыры пастрыжаны ў манашаства з імем Сафроній і рукапаложаны ў іераманаха. Ухіліўся ў абнаўленчы раскол. Хіратанісаны ў Маскве ў епіскапа Магілёўскага. З 1923 епіскап Мінскі, з 1924 Кастрамскі (паводле інш. звестак — Праскураўскі). У  маі 1924 добраахвотна стаў сакрэтным супрацоўнікам АДПУ-НКВД. Узведзены ў сан архіепіскапа Чарнігаўскага. У 1928 — Запарожскага. З 1933 архіепіскап Ірбіцкі, з 1934 Ніжне-Тагільскі. З 1935 за штатам, жыў у Кастраме. Арыштаваны 25.2.1935. Асуджаны да 3 гадоў ППК за «раскрыццё звестак пра сваё супрацоўніцтва са службай дзяржбяспекі». У лют. 1946 пасля пакаяння прыняты ў зносіны з Маскоўскай Патрыярхіяй у сане іераманаха і 7.2.1946 хіратанісаны ў епіскапа Ульянаўскага. З 4.8.1947 епіскап Краснаярскі, вікарый Новасібірскай епархіі.

Кр.: www.ortho-rus.ru.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".