Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » САРАЧЫНСКІ (СОРОЧИНСКИЙ) Канстанцін 

САРАЧЫНСКІ (СОРОЧИНСКИЙ) Канстанцін

[21.5.1881, Рэчыца Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. — ?], сын Пятра Сарачынскага* . У  ліку лепшых скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1903). Служыў псаломшчыкам у Раства-Багародзіцкай царкве в. Мелешкавічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1904). Прызначаны настаяцелем Свята-Троіцкага храма в. Дудзічы Рэчыцкага пав., цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл. З 1911 настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў  мяст. Лоеў Рэчыцкага пав., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл., адначасова выкладаў у Лоеўскім гарадскім 4-класным вучылішчы. З ліп. 1914 член благачыннага савета, потым благачынны цэркваў 1-й акругі Рэчыцкага пав. Быў жанаты, гадаваў дачку Ніну (н. ў 1905), сыноў Канстанціна (1911), Георгія (1913). Узнагароджаны набедранікам, скуф’ёй (1915). У пачатку 1930-х г. настаяцель Успенскай царквы в. Сухары Магілёўскага р-на. Арыштаваны 22.2.1932 на хут. (цяпер вёска) Кіркоры Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Асуджаны 9.8.1932 калегіяй АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» і «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення жыў у Магілёве. Зноў арыштаваны 3.10.1935. Прыгавораны 21.4.1936 асобай нарадай пры НКВД да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі С. Па першай справе (№ 10658; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 24.10.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл., па другой (№ 9394) пленумам Вярхоўнага суда БССР 27.2.1969.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 873, в. 1, с. 12; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1875). Служыў памочнікам настаяцеля Успенскага сабора ў Рэчыцы Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. 3.9.1884 пераве­дзены ў Мікалаеўскі храм у мяст. Лоеў Рэчыцкага пав. 2.10.1884 прызначаны законанастаўнікам Лоеўскага народнага вучылішча.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".