Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » САМСАНЁНАК (САМСЁНАК) (САМСОНЕНОК, САМСЕНОК) Сергій Усцінавіч 

САМСАНЁНАК (САМСЁНАК) (САМСОНЕНОК, САМСЕНОК) Сергій Усцінавіч

[1872 ці 1879, в. Войханы (Войханы Старыя) Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. настаяцель царквы в. Мехавое Гарадоцкага пав. Арыштаваны 21.8.1929. Асуджаны асобай нарадай АДПУ 20.11.1929 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 29.12.1932. Прыгавораны 21.5.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную прапаганду» дa 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 22089-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 4.6.1992 пракуратурай Віцебскай вобл., па другой (№ 20805-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) 27.11.1989.

Кр.: БНДЦЭД, НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".