Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » САДАЎНІЧЫ (САДОВНИЧИЙ) Сімяон Восіпавіч
[1875, в. Баранава Аршанскага (?) пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. — 4.9.1937, Калінінская вобл., турма НКВД], святар. З сям’і царкоўнаслужыцеля. Арыштаваны 9.2.1930 у Лесахінскім сельсавеце Ільінскага р-на Калінінскай (Цвярской) вобл. 8.4.1930 асуджаны да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення жыў у в. Забор’е Тарапецкага р-на. Арыштаваны ў 1936. Зняволены ў Тарапецкай турме НКВД. 31.9.1937 тройкай НКВД па Калінінскай вобл. прыгавораны з бел. святарамі Мікалаем Пашыным, Максімам Стуканавым і інш. за «антысавецкую агітацыю сярод зняволенных» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.7.1989 Цвярской абл. пракуратурай.
Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі; Книга памяти жертв политических репрессий Калининской области.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.