Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » РЫЛЬКО Ілья Ігнатавіч 

РЫЛЬКО Ілья Ігнатавіч

[1881, в. Рыдамля Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 21.11.1937, Масква, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. У пачатку 1900-х г. настаўнік школы граматы. 27.2.1906 вытрымаў экзамен на званне псаломшчыка і прызначаны ў Спаса-Праабражэнскі храм в. Хляўно Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Кармянскі р-н Гомельскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. З 1913—14 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Усохская Буда Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. У 1930-я г. служыў у храме в. Нікольскае Нова-Пятроўскага р-на Маскоўскай вобл. Арыштаваны 30.10.1937 Асуджаны 19.11.1937 з дыяканам царквы ў пас. Купаўна Маскоўскай вобл. Іосіфам Счансновічам тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыію» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 30.6.1989. Асабовая справа Р. захоўваецца ў ДА РФ.

Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі Р.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Бутовский Полигон.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".