Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » РЫЖЫКАЎ (РЫЖИКОВ) Яўграф Цімафеевіч
[1880, в. Судзіловічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], дыякан. Беларус. З сялянскай сям’і. У пачатку 1900-х г. выкладаў у школе граматы в. Макеевічы Клімавіцкага пав. 22.9.1906 вытрымаў экзамен і прызначаны псаломшчыкам Георгіеўскага храма в. Шэйка (Шыйка) Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. Падчас арышту дыякан Раства-Багародзіцкай царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 24.9.1929. Асуджаны 15.12.1929 са святарамі Іаанам Духоўскім, Гаўрыілам (Тумерам) Туманавым і актыўнымі прыхаджанамі Міхаілам Вайніловічам (1896), Пятром Зянкевічам (1897), Аркадзем Ільінічам (1898), Васілём Ільінічам (1884), Васілём Ісачанкам (1895), Іванам Кашурам (1903), Іванам Мышкоўскім (1880) асобай нарадай пры АДПУ за «агітацыю супраць савецкай улады» дa 3 гадоў ППК. Хутчэй за ўсё, этапаваны ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.9.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Р. і інш. № 11024 захоўваецца з фотаздымкамі ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Клімавіцкага раёна. Мн., 1995.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.