Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » РУДАКОЎСКІ (РУДАКОВСКИЙ) Іаан
[каля 1860 — ?]. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Служыў псаломшчыкам ва Увазнясенскім храме в. Кіевічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (27.10.1885), прызначаны ў Спаса-Праабражэнску царкву в. Камень Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. 8.11.1885 пераведзены ў Петра-Паўлаўскі храм в. Бучаціна Слуцкай пав., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дачок: Аляксандру, Анастасію, Людмілу, Юлію (пасля замужжа жыла ў Зах. Беларусі), Яўгенію і сыноў: Васіля, Віктара (памёр юнаком), Віталя, Мікалая, Сяргея. Узнагароджаны набедранікам (да 1901), скуф’ёй (да 1904). У другой палове 1920-х г. пераехаў з сям’ёй у Мінск. 9.11.1932 у Мінску па адрасе: Вайсковы зав., д. 21, кв. 1 органамі АДПУ арыштаваны Р. і яго сыны Васіль (н. 15.10.1893; атрымаў вышэйшую адукацыю; у 1920-я г. служыў з бацькам у Петра-Паўлаўскім саборы; у пачатку 1930-х г. працаваў бухгалтарам у «Белдарбудзе»), Сяргей (н. ў 1901; атрымаў вышэйшую адукацыю; да арышту працаваў ветэрынарным урачом у «Белпташтрэсце») і дочкі Аляксандра (атрымала вышэйшую адукацыю; да арышту супрацоўніца наркамата асветы БССР), Анастасія (атрымала вышэйшую адукацыю; да арышту настаўніца адной з мінскіх СШ), Яўгенія (н. ў 1892 у в. Бучаціна; вышэйшую адукацыю атрымала ў Санкт-Пецярбургу; у пачатку 1930-х г. настаўніца Мінскай СШ № 1; у 1933 не вытрымала катаванняў, звар’яцела на допытах у Мінскай турме АДПУ і была адпраўлена ў Магілёўскую псіхіятрычную бальніцу). 10.4.1933 калегіяй АДПУ дачка Р. Аляксандра асуджана за «неданясенне» да 10 гадоў ППК, Анастасія да 3 гадоў ППК. Сыны 5.5.1933 за «шпіянаж на карысць Польшчы» прыгавораны да ВМП і 7.5.1933 расстраляны ў Мінскай турме АДПУ. Малодшых дзяцей Р. Людмілу і Віталя двое невядомых адвезлі ў дзіцячы дом. У 1936 са зняволення вярнулася Анастасія Рудакоўская. Яна адшукала Людмілу, Віталя і забрала іх з дзіцячага дома. Групавая справа сям’і Р. і інш. № 25666-с (усяго больш за 30 чалавек) захоўваецца з фотаздымкамі ў архіве КДБ Беларусі. Рэабілітаваны 31.5.1968 трыбуналам БВА.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мінска. У 4-х кн. Кн. 3-я. Мн., 2004.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.