Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » РУБАНОВІЧ (РУБАНОВИЧ) Уладзімір 

РУБАНОВІЧ (РУБАНОВИЧ) Уладзімір

[1889 — 14.1.1938, Мінск (?), турма НКВД], протаіерэй. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля (?). Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1911). Рукапаложаны ў іерэя. Служыў настаяцелем ва Увазнясенскім храме в. Вялікі Рожан Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. З 18.1.1914 — законанастаўнік царкоўна-прыходскіх вучылішч пры ст. Баранавічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер горад Брэсцкай вобл, настаяцель чыгуначнага храма ў мяст. Баранавічы. У 1920-я г. настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў мяст. Смілавічы Ігуменскага пав., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. Верагодна, служыў і ў Спаса-Увазнясенскім храме в. Вялікі Рожан Слуцкага р-на. Арыштаваны 24.12.1937. Асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; www.petergen.com.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".