Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » РУБАНОВІЧ (РУБАНОВИЧ) Міхаіл Сямёнавіч 

РУБАНОВІЧ (РУБАНОВИЧ) Міхаіл Сямёнавіч

[1857, в. Мілашавічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лельчыцкі р-н Гомельскай вобл. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. Скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча (1881). Служыў псаломшчыкам у Крыжаўздзвіжанскай царкве в. Сямёнавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. 31.3.1883 пастановай Мінскай духоўнай кансісторыі пераведзены ў Георгіеўскі храм в. Астроўкі Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл., адначасова выкладаў у царкоўна-прыходскай школе, пасвячоны ў сціхар (23.8.1884). 9.5.1887 епіскапам Мінскім і Тураўскім Варлаамам (Чарняўскім) рукапаложаны ў дыякана. З 11.4.1890 псаломшчык Свята-Троіцкай царквы в. Беразавец Навагрудскага пав., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл., выкладаў у царкоўна-прыходскай школе. З  28.2.1891 служыў у Мікалаеўскім храме ў мяст. Мір Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н. З 1901 дыякан Мінскай духоўнай кансісторыі, эканом епархіяльнага інтэрната. 16.1.1905 епіскапам Мінскім і Тураўскім Міхаілам (Цемнарусавым) рукапаложаны ў іерэя Раства-Багародзіцкай царквы в.  Арэвічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Хойніцкі р-н Гомельскай вобл. 1.1.1911 духавенствам 4-й благачыннай акругі Рэчыцкага пав. выбраны дэлегатам на акруговы настаўніцкі з’езд. З 16.10.1912 настаяцель Георгіеўскага храма в. Тарасава (тагачасны паштовы адрас: ст. Ратамка) Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н. 14.8.1914 епіскапам Мінскім і  Тураўскім Мітрафанам (Краснапольскім) зацверджаны на пасаду дэпутата на Мінскі акруговы настаўніцкі з’езд. Узнагароджаны медалём у памяць руска-японскай вайны 1904—05, сярэбраным медалём Чырвонага Крыжа. У 1930-я г. служыў у царкве св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай у Мінску. Арыштаваны 28.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Стараслабадская, д. 26, кв. 1. Асуджаны 25.10.1937 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з  канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.3.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа Р. і інш. святароў № 23379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Статистические сведения о церквах и причтах Минской епархии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".