Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » РЖАВУЦКІ (РЖАВУЦКИЙ) Пётр Сцяпанавіч 

РЖАВУЦКІ (РЖАВУЦКИЙ) Пётр Сцяпанавіч

[1867, в. Баханы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. — 22.4.1938, Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, верагодна, брат Аляксія Ржавускага. Скончыў духоўную семінарыю. З 1915 настаяцель Міхайлаўскай царквы ў в. Язёры Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 2.3.1938 у Магілёве. Асуджаны 14.3.1938 тройкай НКВД за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 2.9.1961 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа Р. і інш. №  7486-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".