Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » РАСОЎСКІ (РОССОВСКИЙ) Пётр Міхайлавіч 

РАСОЎСКІ (РОССОВСКИЙ) Пётр Міхайлавіч

[1883, в. Пярсцілы, цяпер Магілёўскі р-н — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Свята-Троіцкім храме в. Батунь Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н, выкладаў Закон Божы ў Батуньскай царкоўна-прыходскай школе. З 1912 настаяцель Пакроўскага храма в. Доўск Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны ў 1937 у Магілёве. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Р. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".