Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » РАПІН (РАПИН) Грыгорый Дарафеевіч 

РАПІН (РАПИН) Грыгорый Дарафеевіч

[31.2.1898 в. Зарэчка, цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. — 2.5.1968], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў народнае вучылішча ў в. Ляхавічы (1913), курсы псаломшчыкаў пры Яблачынскім манастыры (Польшча). У 1927 ажаніўся з Нінай Уладзіміраўнай Валасевіч (н. ў 1901). У 1938 архіепіскапам Палескім і Пінскім Аляксандрам (Іназемцавым) прызначаны псаломшчыкам у Раства-Багародзіцкую царкву в. Ляхавічы, цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. Арыштаваны і асуджаны ў 1945 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў канцлагераў. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Краснаярскага краю. Вызвалены ў 1956. 19.11.1958 епіскапам Новасібірскім Данатам (Шчогалевым) рукапаложаны ў дыякана, 13.3.1960 — у святара. З 1958 дыякан-псаломшчык, з 1960 настаяцель храма г. Кызыл Новасібірскай вобл. і епархіі. Узнагароджаны набедранікам, камілаўкай (1964), нагрудным крыжам (16.4.1968). Памёр падчас службы. Рэабілітаваны.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".